|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Чым стане для iх вайсковая вопратка з днём, як акупацыя ўсяе Беларусi маскоўскiм агрэсарам станецца фактам? Цi будуць змушаныя аддаць сваё маладое жыцьцё за тых, што хацелi накiнуць сьвету бяспрыкладную няволю? Няшмат хто зь iх прыйшоў да так далёкiх рэфлексiяў. Адно кажны ведаў, што заўтра а сёмай гадзiне ранiцай паставiць першы крок на дарозе, якая няведама дзе, калi i чым скончыцца. Будуць гэта першыя крокi на дарозе няведамай i няпэўнай, цяжкой i надта небясьпечнай. Падрыхтовы да адыходу скончылiся блiзка ранiцы. Той цi iншы прылёг на голай пасьцелi, каб злавiць колькi хвiлiн сну. Нядоўгай была дрэмка, бо ўжо а пятай гадзiне загадалi выходзiць на двор да апошняга перагляду. Каля складоў стаялi запрэжаныя каламажкi, а канюхi канчалi ладаваць харчы, зброю й амунiцыю. V У хуткiм часе зь бязладнае, гаманлiвае масы заспаных рэкрутаў сфармавалiся два асобныя доўгiя трохшэрагi, устаўленыя адзiн за другiм фронтам да зялёнага будынка, i пачаўся апошнi перагляд. Дружыновыя й зьвязовыя абыходзiлi навокал сваiх падуладных, таму цi iншаму даючы кароткiя ўвагi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|