|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)А з усiм гэтым ня будуць страшыць нас на шляху нiякiя перашкоды, й нiякай людзкой сiле ня ўдасца ўжо спынiць наш рух да народнага вызваленьня й дабрабыту. IМГЛIСТЫЯ БЕРАГI I Зьзяе ўдзень блакiтнае Мiжземнае мора, пазалочанае сонечнымi праменьнямi. Яно - звычайна спакойнае. Адно лёганькi ветрык-гарэза гойдаецца на грыўках хваляў. Сонца ўглядаецца ў шурпатае люстэрка мiльёнамi кавалкаў золата. Кiнь зрокам навокал мараплава й заўважыш не адзiн статак дэльфiнаў. Гэтыя гулякi пырскаюцца вадою, быццам тыя гладка-падкормленыя парсюкi, выскакваюць над вадою, гоцкаюцца. У iхняй лянiва-павольнай гульнi прасочыш заадно бестурботнасьць i самаўпэўненасьць прыроды, уцеху ўсяго жывога - здаецца, каб наўмысьля пажартаваць зь вечна заклапочанага чалавеку. Маеш уражаньне, што няма ў iх клопатаў аб харчах цi розных сямейных справах. Мо яны належаць да марскiх гультаёў, а мо пажыва сама прыходзiць iм у адкрыты рот? Калi сонца патоне ў блакiце хваль на захадзе, вада апранаецца ў цёмна-папялясты колер. Тады яшчэ выразьней чуваць, як мараплаў рэжа спакойныя вадзяныя грудзi i як шырокая канава ззаду зьлiваецца голасным плёскатам у гладкую плошчу, пакрытую белаватаю пенай ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|