|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Кулi тыя завуцца бом-бом, i калi адна, не дай Божа, трапiць у вас, не знойдзеце ратунку. Адно добрае - канец ваш будзе хуткi, бо надта хутка сплывеце крывёю. Дый самае грукатаньне гарматак цяжкое й дэмаралiзуючае. Навет калi й ня вы, а нейкi сусед знойдзецца пад абстрэлам, вы ўсё-ж не на жарты перапалохаецеся. Грукат той скалане вас да самай глыбiнi, моцна патрасе вашы й так ужо напружаныя, а мо й зусiм зьнячуленыя нэрвы. У той момант будзеце праклiнаць хвiлiну, калi вам уздумалася цi было загадана якраз у сонечны дзень апынуцца на гладкай эльзаскай дарозе. Мо на адзiн мiг уявiце, як слаўна было-б, калi-б побач раней яшчэ нехта нарыхтаваў ямку, каб вы маглi цяпер гоцнуць у яе й перачакаць небясьпеку. Але вам кажуць iсьцi далей, i йсьцi трэба. Бо вы-ж ня турысты, й час цяпер ваенны. Бывае, што гэтыя ганчакi апоруць вялiкую ваенную калёну. Як-жа заядла зачнуць яе рваць на дробныя кавалкi, мясiць! Хавайся, хто жывы! Эльзаскi сад, перапоўнены грукатам, узрывамi, сьвiстам, стогнамi й енкамi, замяняецца ў пекла. Вунь далёка на захадзе ў Вагезах два штурмавiкi "спiтфаеры" дзяўбуць нешта ўжо на працягу гадзiны ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|