|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У гнiлых трупах вунь па кiшэнях паролiся, каб якую скарынку знайсьцi. Ня жартачкi гэта! - А як вы гэных трупаў цягалi? - Звычайна, братка. Возьмеш вяроўку, прывяжаш да ног, калi яны цэлыя, i цягнеш у выкапаную ямiну. Гэта нямецкiх так. Амэрыканскiх дык ладавалi на машыны й адвозiлi на могiльнiк. Немцаў дык у агульныя ямы закопвалi. Сьлiзка, брат, глiна мокрая. Запэцкаешся, бывала, ад ног да галавы, што й родная мацi цябе не пазнала-б. VII - Колькi, братцы, цiкавых выпадкаў было. Каб гэта калi пры нагодзе сеў ды апiсаў так, як яно было, валасы з жаху на галаве станавiлiся-б, чытаючы. I найцiкавейшае тое, што чым чалавека больш крыўдзяць, чым больш над iм зьдзекуюцца, тым больш, здаецца, хочацца жыць. Чалавек стаiць на парозе таго сьвету: апаганены, скрыўджаны, аплёваны, даведзены да самай страшнай фiзычнай i маральнай галiты. Здаецца, што мiж iм i чорнай маткай зямлёй няма ўжо нiякай розьнiцы. Ледзь ногi валачэ: хадзячы труп. Адной нагой пераступiў ужо парог сьмерцi. Перад iм няма наймалейшай надзеi, найдрабнейшай макулiнкi пацехi зь зямнога жыцьця ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|