|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Бальшыня была разьдзетая вышэй паясьнiцаў i старалася здабыць першы вясеньнi загар. Чацьвёра зь iх, седзячы на траве на разасланых коцах, крокаў за восем ад задняе сьцяны дома, гулялi ў карты. Адзiн выпыльваў коц. Сымон прымасьцiўся на старым крэсле пад сьцяною каля дзьвярэй i штосьцi чытаў. Лабун стаяў побач карцёжнiкаў. Было цiха й цёпла. То з аднаго, то з другога боку адклiкаўся фронт. Мiны капалi на палях i агародах новыя канаўкi. Адна такая мiна раптам разарвалася крокi за два ад карцёжнiкаў i блiзка чалавека, што выпыльваў коц. Цэлая група здаровых i дужых людзей за iмгненьне да гэтага раптам замянiлася ў акрываўленых калекаў. Рэзультат быў настуюны: Аднаму карцёжнiку, што ляжаў на левым баку ды, выставiўшы ўверх рукi, трымаў карты, адарвала тры галоўныя пальцы правае рукi. Вiселi яны на перасечанай амаль напалову далонi, што ператварылася ў акрываўлены кавалак мяса. Другому карцёжнiку, што сядзеў задам да месца ўзрыву, асколак патузаў правае плячо. Трэцяму кавалак, жалеза зашыўся ў мякаць правага бока. Аляксандру Лабуну два маленькiя кавалачкi гарачай сталi трапiлi ў нiжнюю шчаку ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|