|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)З агiдай глядзеў, як людзi, якiх ведаў са школы, што раней пагражалi "швабам", сяньня за кавалак хлеба гатовыя былi лiзаць iм пяткi, зьдзекавалiся над безабароннымi, абы выслужыцца новым панам. "Так, - думаў юнак, прыглядаючыся зеленкавата-шэрым хвалям Мiжземнага мора з мараплава, што вёз яго цяпер у Iталiю, - вельмi-ж цiкава, як выглядаюць i што робяць цяпер "пшэкi" й цi хоць крышку зьмянiлiся, навучылiся й паразумнелi за вайну. Дый глядзець цяпер ужо буду iншымi вачыма. Колькi-ж за час вайны набраў чалавек жыцьцёвай практыкi. Гэта-ж ня тое, што калiсьцi - сьвет быў закрыты. Галоўнае, што прыйшла нарэшце нацыянальная сьведамасьць i што з поўнай разумовай сьпеласьцю магу цяпер добра ацанiць колiшняга акупанта". НА СОНЕЧНЫМ УЗЬБЯРЭЖЖЫ I Нэапаль! Колькi на працягу стагодзьдзяў валадары пяра прысьвяцiлi табе слоў, колькi кампазытары складалi аб табе песьняў, колькi маляры спэцкалi фарбы, стараючыся адлюстраваць тваё прыгожае аблiчча. А ты ўсьмiхаўся празрыста-блакiтнаю гладзьдзю шырокае паўкруглае затокi, вiтаў падарожных залатымi праменьнямi ўзыходзячага з-за твае сьпiны сонца, супiўся шэрымi, па гарбатым сьхiле раськiданымi мурамi ды вечна пагражаў цёмным сiлуэтам велiчна-маестатычнага Вэзувiя ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|