|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Кадэты яшчэ больш паглыбiлi сваю нянавiсьць да немцаў, зроджаную яшчэ на Бацькаўшчыне. Яны з гэтым надта й ня крылiся. Варта прыгадаць яшчэ адзiн выпадак, якi кадэты ўзялi на асаблiвую ўвагу. На трэцi дзень побыту ў Плоцку юнакi заўважылi пры станцыi трох беларускiх афiцэраў: маёра Кушаля, лейтананта Р-ка i ст. лейт. Гуцьку. Яны гутарылi мiжсобку. Тут-жа збоку ацялюгваўся й Шнайдар у таварыстве якогасьцi немца. На станцыi былi жанчыны й дзецi з тых сем'яў, што яшчэ не ад'ехалi, у тым лiку й немкi. Некалькi зь iх, абчапiўшыся клункамi, сядзелi пад малой стрэшкаю вакзалу. Яны намагалiся схавацца ад сьпякоты пад вузенькiм ценем. Старшы лейтанант Гуцька заўважыў нешта сьмешнага ў немак i ня стрымаўся, каб голасна тое камэнтаваць i пасьмяяцца. Шнайдар, што стаяў побач, выразна спасьцярог той сьмех i падумаў Бог ведае што. - Du lachst ueber Deutsche Frauen, Mensch! Du, Weissruthene... пачырванеў i ўспыхнуў Шнайдар. - Du kannst die Ehre eines Offiziers nicht verletzen.* * Ты сьмяешся зь нямецкiх жанчын. Ты, беларус.. ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|