|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Людзi былi для яго чужымi як нацыянальнасьцю, так i рознымi зацiкаўленьнямi.Тыя-ж, убачыўшы, што хлапец быў маўклiвы, звычайна павольны й задумлiвы, вырашылi, што навiчок быў проста нейкiм дзiваком, i глядзелi на яго як на непрыналежнага да цясьнейшай кампанii. Iншыя, што менш ведалi Сымона - бо не маглi-ж яго пазнаць за кароткi час сумеснага жыцьця, - думалi, што юнак быў слабаадукаваны дый наогул маларазьвiты. Прыблiзна такога пагляду трымаўся й камандзер зьвязу. Быў гэта малажавы афiцэр, наскрозь франтавiк. З жаўнерамi жыў па-сяброўску й адносiўся да iх больш як да калегаў, чымся як да падуладных. Магчыма, ад гэтых "гэрояў" i пераняў ён пагляд адносна Сымона. Быў прыгожы вечар пад канец красавiка. Сонца хiлiлася на захад. Шмат хто з жаўнераў, як звычайна, асушваў пляшкi. Iншыя сядзелi пры фронце хаты ды назiралi, як фiгурная гаспадарова дачка мыла пры калодзезi бялiзну, гадаючы, чаму ў яе кароткая спаднiца й цi лёгкiя подзьмухi ветру падымуць яе наступным разам на пядзю цi дзьве вышэй каленяў. Камандзер зьвязу вярнуўся з паездкi да камандзера роты на суседняй фэрме i, зайшоўшы ў трысьцен, доўга гаварыў зь людзьмi. Чулiся сьмех i жарты ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|