|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У Беларусi гэтулькi ня было. Цэлыя франты крамаў былi размалёваны й пазавешаны рэклямамi. Рэдка дзе пуставаў кавалак сьцяны. Сымону яшчэ раней, прыкладам, вельмi дзiўным выдаўся нейкi вялiкi надпiс, што займаў цэлую сьцяну сялянскай пунi ў прыдарожнай фэрме. Гэтая рэкляма была-б проста дзiвам у Беларусi. У тым знадворным выглядзе краiны жаўнеры й бачылi найперш асноўную розьнiцу мiж Францыяй i iхняй Бацькаўшчынай. Хлопцаў з дванаццатай роты апанавала нейкая абыякавасьць. Рэдка былi чуваць гутаркi. Калi дзе пад час маршу пры дарозе напаткалася яблыня, абкiдвалi яе з усiх бакоў палкамi й хутка падбiралi ападкi. Немцы не глядзелi скоса й ня крычалi ўжо, што тут "кайн Руслянд". III На другi дзень пад вечар адзьдзел прыйшоў у мясцовасьць Вальдагон i затрымаўся на адпачынак у бараках. Быў тут вялiкi й выгадны вайсковы вабоз, прыгожа расплянаваны на плоскай падгорнай раўнiне. Вiдаць было, што ня быў ён на скорую руку пабудаваны вайною, а, мабыць, раней. Было тут i некалькi кухняў, i сталовых, i заля са сцэнаю, дзе, пэўна, некалi забаўлялi вайскавiкоў мастацкiя гурткi, i лазьнi, i маса розных будынкаў, што служылi складамi, i наагул усё неабходнае для вайсковага жыцьця.Проста на поўнач ад вайсковага вабозу знаходзiўся вялiкi кавалак поля для вайсковых шкаленьняў ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|