|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У вёсцы Iльгойзэрн i ў суседнiм Гэмары жаўнеры панадзiлiся былi наведваць мясцовыя пякарнi. Спачатку некаторым собiла дастаць адну цi другую баханку чорнага хлеба. Адылi, калi вестка аб такой магчымасьцi абляцела пададзьдзелы, калi пры пякарнях пачалi расьцi зялёныя натоўпы, немкi, робячы вялiкiя вочы, казалi: - Ohnе Каrtе gibts nicht.* * Толькi па картках (ням.) Тады некаторыя з найсьмялейшых кiнулiся зусiм на яўнае нахальства. Валачылiся па хатах i, як кажуць, проста з моста прасiлi: - Ваuer, bitte Вrot.* - Нехта з тых-жа баўэраў хутка парупiўся данесьцi цывiльным уладам. Выйшла забарона прадаваць войску хлеб у пякарнях i ў хатах. * Гаспадар, калi ласка, хлеба (ням.) Давялося налягаць на садавiну й бульбу, якiя лягчэй было дастаць. Асаблiва цярпелi садовыя дрэвы й вiнаграднiкi пад час вялiкiх тактычных заняткаў. Часта бывала, што адзiн цi другi жаўнер, перабягаючы пад час заняткаў з месца на месца, заляжа пад кустом вiнаграду або на бягу пачне калацiць яблыню цi грушу. Пакуль скончацца заняткi, то аж пуп трашчыць, а ў роце аскому нагонiць ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|