|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Людзi грызьлi сырую бульбу, хварэлi на жываты, больш рашучыя собскiмi рукамi адбiралi сабе жыцьцё. Шматлiкiя заламвалiся. Амэрыканцы празь перакладчыкаў пыталiся, цi жадаюць ехаць "на родину". Некаторыя ўважалi, што бальшавiзм ёсьць менш страшны вораг, чымся голад, i згаджалiся. Бальшыня ўсё-ж трымалася. * У гiтлераўскiх канцлягерах гэтак называлi чалавека, выбранага зь лiку палонных, заданьнем якога было бiцьцё й падганяньне зьняволеных. Капо звычайна стараўся выслужыцца перад гаспадарамi i надта зьдзекваўся са зьняволеных. Тых беларусаў, што, бачачы перад сабою кашмарную бальшавiцкую бездань, ня выракалiся свайго нацыянальнага iмя, можна й трэба ўважаць за гэрояў. Гэты гэраiзм мо большы за той, якi жаўнер выказвае ў баi. Там ён выкарыстоўвае, акрамя духовых, i свае фiзычныя здольнасьцi. Тут-жа, стоячы на парозе гiбелi ад голаду, чалавек адмаўляецца вырачыся свайго найдаражэйшага, што духова вяжа яго з народным целам: нацыянальнага iмя й гонару. Супраць яго, слабога й апаганенага, змовiўся, як выглядае, цэлы сьвет ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|