|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Грукацiць тая дарога сотнямi жаўнерскiх i конскiх падковаў, тысячамi колаў цяжкiх грузавiкоў, енчыць i стогне пад цяжарам панцырных вазоў. Усё гэта з посьпехам iмкнецца на захад, з такiм посьпехам, што не варожыць уцекачам перамогi. Паволi пасоўваецца доўгая чорная калёна, выбiраючы пабочныя прыдарожныя сьцежкi. Звычайна маюць тыя сьцежкi два кiрункi, але гэтым разам усе падарожныя, а была iх колькасьць нязьлiчоная, кiравалiся на захад. VII Першая ноч падарожжа мiнула спакойна. Абедзьве роты затрымалiся ў прыдарожнай вёсцы ды, накармiўшы й напаiўшы коней, павячэраўшы, разьмясьцiлiся па сялянскiх пунях на начлег. Хаця пах падгнiлай леташняй саломы ня дзейнiчае так дадатна на сон, як водар сьвежаскошанага сена, няпрывыклы да маршаў i змучаны рэкрут заснуў вельмi хутка. Цiхая й цёплая чэрвеньская ноч прыносiла гул i грукат снарадаў з неспакойнага ўсходу. Часты й працяжны, рэдка паадзiночны, глуха разьлягаўся ён у начной цемры, улiваючы трывогу ў сэрца жыхара й падвойваючы нэрвовасьць нефартуннага ўцекача. Дарма, што было вельмi цёмна - дарога жыла й рухалася ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|