|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)УКРАIНЦЫ Памiнаючы надта-ж ужо далёкую, самую, можна сказаць, сiвую i першапачатную гiстарычную мiнуўшчыну, калi беларускiя князi, ня могучы мiрна ўстанавiць межаў з украiнскiмi княствамi, загадвалi сваiм воям шпурляць пiкамi й адбiвацца шчытамi цi то ў вабароне, цi ў наступе, Бог так наканаваў, што на працягу доўгiх стагодзьдзяў беларускi вязень i нявольнiк бразджэў ланцугамi побач зьняволенага ўкраiнца. Ня дзiва тады, што назоўнiк "брат" у вуснах беларуса здабыў сабе вельмi пачэснае месца побач назоўнiка "украiнец", калi беларус так цi йнакш дзе-небудзь жадае падкрэсьлiць даўно iснуючую й больш навет чым традыцыйную ўжо прыязьнь мiж двума народамi. Так-жа сама й з такой-жа дозай людзкой шчырасьцi наш нацыянальна-сьведамы сусед з паўдня памiнае, падкрэсьлiваючы сваю прыязьнь, жыхара з-над Нёмна, Дзьвiны, Дняпра цi Сожа. Калi-ж аўтару гэтых радкоў даводзiцца цяпер у лiк тых, што так бязьлiтасна й без найменшага зразуменьня зусiм сьлепа iрвалi кускамi цела нашага народу, улучыць i ймя ўкраiнскiх злачынцаў, дык не таму, каб, успамiнаючы гэтта гiстарычны факт, зьменшыць сярод нашых родзiчаў цi сярод украiнцаў сьведамасьць вялiкае вартасьцi акропленага ахвярнаю крывёю вялiкага капiталу супольнага змаганьня з супольнымi ворагамi ў мiнуласьцi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|