Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Глыбокая мiса з куцьцёй, быццам каралева, расьселася ў самым цэнтры. Побач - другая з салатай-вiнегрэтам. На талерках, быццам парсюкi, серабрацца селядцы, абложаныя пакроенай i палiтай iльняным алеем цыбулькай. Навокал шэрагам парастаўлялiся талеркi, паляглi нажы й вiдэльцы. На краi стала спачывае спорная баханка чорнага жытняга хлеба. Дзесь там на прыпечку ў катле, пры грамадзе глiняных мiсак, чакае полiўка з грыбамi. Вось сядае за стол уся сямейка, i бацька адмаўляе малiтву. Усе набожна хрысьцяцца. Месцы навокал стала занятыя, акрамя аднаго. Мусiць, пакiнулi для яго - Сымона. Сон гэта цi рэальнасьць? А мо няма нi стала таго, нi хаты, няма й цэлай сям'i... Але не, не! Яны мусяць быць! Яны жывуць? Ня мог-жа Бог дапусьцiць! Вунь, усе за сталом. Так, усе чысьценька, адно яго, Сымона, не стае. Часта пазiраюць на пустое месца. На ягонае, Сымонава. Хоць яго й няма сярод iх целам, але-ж ён прысутны духам. Ох так, напэўна. А цi-ж яны ведаюць, што Сымон жыве? Адкуль-жа? Колькi-ж бы хлапец цяпер даў, каб ведалi, што ён жыве й што зусiм цэлы, што хаця сядзiць у паўдзённай Iталii пад алiўкавым дрэвам, але што ён зь iмi ўсёй iстотай, усiм сваiм iснаваньнем ...»