|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Дзеля таго ўсе 16 народаў у "Мiжмора" стаяць як роўныя з роўнымi. Усё-ж такi тутэйшыя беларусы пакуль што абсэрватары, а не арганiзатары "Мiжмора". На мой узгляд добра францускiя крывiчы зрабiлi, што прыгарнулiся да стараны партыi Бiдо, як можаце бачыць зь "Беларускiх Навiн". У нас тут у Рыме пакуль што нiякай арганiзацыi афiцыяльна няма. Але хто што можа, тое робiць. Ёсьць тут трое сьвятараў, некалькi студэнтаў. Падтрымоўваем зносiны з жаўнерамi. Трэба сказаць, што новае пакаленьне крывiчоў бадзёрае. Каб толькi ператрываць! Калi Вы атрымаеце гэты лiст, а не атрымаеце друкаванага слова, Вам высланага, то ў наступным лiсьце падам адрасы арганiзацыяў нашых у Парыжы. Тым часам бывайце здаровенькiя й пiшыце. З Богам, Ваш заўсёды а. Ч.". Лiст быў напiсаны лацiнкай i вельмi акуратненька. Цёплыя сяброўскiя словы ад незнаёмага чалавека моцна ўзварушылi чулае Сымонава сэрца. Здавалася, што гэты сьвятар быў яму вельмi блiзкi й даўно знаёмы. Як-жа Сымон быў яму ў гэту хвiлiну ўдзячны. I дарагi ён быў ня толькi тым, што патрапiў у кароценькiх колькiх радочках прамовiць любым, блiзкiм, родным словам, але й тым, што якраз зьявiўся тым першым праменьчыкам, зьнiчам, што праз цемру чужога навакольля выцягнуў ласкавую руку, каб прыцягнуць яго да агульнага беларускага вогнiшча, дзе ўжо зьбiралiся пасьля вайны першыя беларускiя пiянеры на выгнаньнi, каб пакласьцi асновы першых сваiх арганiзацый на чужыне ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|