|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)III Ужо ад даўжэйшага часу ў падаваных у прэсе камунiкатах Вярхоўнага Камандаваньня Вэрмахту аб сытуацыi на франтах пачалi зьяўляцца такiя часта паўтараныя, як нехта мог-бы сказаць, заваяваўшыя сабе там сталае права грамадзянства, азначаньнi, як: "эвакуавана з мэтаю скарачэньня фронту", "плянава адведзена на загадзя прадугледжаныя пазыцыi" або "ворагу ўдалося ўварвацца пры цяжкiх стратах", ды шмат iншых падобных. Нiдзе не гаварылася аб сваiх перамогах, як калiсьцi, а толькi аб варожых стратах. Iнфармацыйнае Бюро Галоўнае Кватэры, дабiраючы найбольш адпаведную тэрмiналёгiю, старалася замаскаваць вялiкiя паразы на ўсiх франтох. Дзень 6-га чэрвеня 1944 году прынёс новую, вельмi важную для гiсторыi вестку: магутны дэсант заходнiх хаўрусьнiкаў высадзiўся ў Нармандыi. Адкрыўся другi фронт. Гiтлераў слаўны й прапагандаю размалёваны гэтак званы Атлянтычны Вал, празь якi, паводле Гэбэльса, i мыш ня мела змогi працiснуцца, а ня тое каб хаўрусьнiцкая армiя, быў вышчарблены. Ангельскiя, амэрыканскiя й францускiя жаўнеры паставiлi першыя крокi на ўзьбярэжжах Ля-Маншу ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|