|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Сымон столькi ведаў iтальянскай мовы, што зразумеў. - Нарачоны? Дык скора вясельле будзе? - Пасьля вайны, як скончыцца вайна, - пасьпяшыла на дапамогу мацi. Кавалер паглядзеў на Анджэлiну, быццам на якi ласы кавалак. У тым паглядзе свяцiлася нецярплiвасьць няведама якога доўгага чаканьня й няпзўнасьць адносна няведамага канца вайны. - Але-ж якi вы бляндын! Якiя прыгожыя маеце блёнд валасы! - выказала сваё зьдзiўленьне, гледзячы на Сымонаў чуб, Анджэлiна. - А ў вас, iтальянцаў, няма бляндынаў? - Ёсьць, - усьмiхнулася дзяўчына, - толькi маляваныя. - Ты ведаеш, браце, - сказаў да Сымона, канчаючы свае спагэцi, Кашыбанда, - хутчэй мы iхныя ўсе бочкi асушым, чымся ў iх вырасьце бляндын. Як Бога кахаю. Пасьля гэтага, не зважаючы на iншых, налiў са шклянога графiна шклянку "б'янка" й вялiкiмi глыткамi прапаласкаў спагэцi. - Мольто грац'я, сiньёры, - дзякаваў, устаючы, Кашыбанда, а за iм пасьпяшыў i Сымон. - Спагэцi мольто боно. - Прэго, сiньёры, прэго, - падняўся з крэсла гаспадар. - Арывiдэрчы, - разьвiталiся жаўнеры й пайшлi вылежвацца на сонцы ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|