|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Бязумоўна, усю зброю й амунiцыю мелi захапiць з сабою. VIII Рэчка вялiкiм лукам выгнулася ў паўдзённым кiрунку, а побач яе бегла чыгунка. Толькi шаша не палегла тут побач рэчкi, а прасьцяком адскочыла ад яе на паўтара кiлямэтра на поўнач ды апаясвала самыя падножжы гор. Зараз-жа побач дарогi зь левага боку былi густыя кусты, пасьля ў кiрунку гор цягнулася на мэтраў сотню шырокая паласа сенажацi, там-жа зноў пачыналiся густыя горныя зарасьнiкi. Самi горы былi з лагоднымi ўзбоччамi й нявысокiя. Сымон кiнуў вокам направа й налева, памяркаваў i наважыўся. Была ўжо гадзiна чацьвёртая цi больш папаўднi. Неба зацягвалася хмарамi, немiласэрна парыла. Можна было лёгка ўгадаць, што прыйдзе дождж, калi ня бура. Дзесь далёка на захадзе пагражаў гром. - Слухай, Вiктар, тут! Вiктар разгледзеўся. - Ужо цяпер? - А чаго чакаць? Ты зараз-жа падрыхтуйся, не зявай. Там за некалькi дзясяткаў мэтраў шмыгнеш i ты. - Я гатовы. Хiба-ж ты не парадзiш мне хатуля забiраць, каб немцы пыталiся, куды йду. - Добра, няма часу на жарты. Глядзi адно, як пачуеш у лесе мой голас, то адклiкнiся, каб мы, баранi Божа, ня згубiлiся. - Добра, iдзi ўжо ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|