|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Да чаго ён падобны? - Да цэглы. - Эш, дурань ты. Гэта-ж хлеб! - I хто-ж дасьць таму веры? Дай лепш панюхаем, цi запраўды ён, i тады будзем ведаць напэўна. - Гэтак сказаўшы, аўтар словаў намагаецца ўзяць баханку. - Прэч, нячыстыя рукi! - крычыць харчавы i зноў зь вялiкай пашанай кладзе хлеб на месца. - Ёсьць якiя прапановы? - Засушыць цэлую баханку, надзець на завостраны калочак i трымаць перад вачыма ўсiх ува ўсе часы дня й ночы, каб нiколi не забывалiся, як выглядае хлеб! - прапануе адзiн. - Эх, братка, i зварыла-ж галава твая! Дык уночы-ж нехта ўкрадзе й зьесьць. - Як украдзе? Вартавога паставiм! - Дык вартавы й зьесьць, каб хутчэй варту мог скончыць i йсьцi спаць. - Разумна гаворыш. Усе дружна рагочуць. - Дык ты-ж, харчавы, не марудзь надта. Дзялi ўжо. - Усе згаджаюцца? - пытае харчавы. - Дзялi! Дзялi! - крычаць. - Добра, - кажа харчавы. - Воля народу - воля Бога. Калiсь Хрыстос надзялiў некалькiмi баханкамi колькi тысяч чалавек, а я-ж спадзяюся, што гэтай баханкай нас сямёх задаволю. Цьфу! Цьфу! Харчавы быццам плюе на далонi й зь вялiкай павагаю закасвае рукавы, а хтосьцi ўжо падсоўвае яму нож ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|