|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Бацькi - Iгнат i Паўлiна - мелi, апрача Алеся, яшчэ сем дзяцей ды дванаццаць гектараў ворнай зямлi. Мацi сканала ад хваробы i была пахаваная ў Вiльнi на пачатку верасьня 1939-га (спадар Кастусь марыць знайсьцi яе магiлу i паставiць там помнiк). Бацька iмкнуўся даць сынам i дочкам асьвету. Кастусь - будзем карыстацца цяперашнiм iмем - вучыўся сьпярша ў пачатковай польскай школцы, пасьля - у савецкай. У часе нямецкае акупацыi скончыў у Глыбокiм шасьцiмесячныя настаўнiцкiя курсы i пасьпеў паспытаць хлеба вясковага настаўнiка. Увосень 1943-га здаў iспыты ў апошнi, восьмы кляс Вiленскай беларускай гiмназii. Пазьней, у газэце "Зважай", ён будзе прыгадваць той час: "Ззамоладу прываблiваў мяне Полацак... Раньняй восеньню 1943 году мы, тры студэнты зь Вiльнi, пастанавiлi наведаць старадаўнюю сталiцу Беларусi над Дзьвiной. Таварным цягнiком трэба было ехаць "на зайца", бо нямецкiя акупанты дазвалялi на чыгунку адно сваймi "райзэшайнамi", а ў Вiльнi здабывалi iх хiба толькi польскiя спекулянты за адпаведных разьмераў "лапуўкi" ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|