Змагарныя дарогi (на белорусском языке)На другi дзень пад вечар, мiнуўшы Вiттэнбэрг, цягнiк на даўжэйшы час затрымаўся ў Ляйпцыгу. Сымон быў прыдзелены да батальённай кухнi. Мусiў дапiльнаваць, каб былi дровы, вада, каб на час была распаленая кухня, ды наагул быў на загадах у кухара Вальтэра. Каля Сымона тоўкся й Вiктар. Абодва разьмясьцiлiся на адной з каламажак, што стаялi на адкрытых плятформах. Верх зацягнулi маскавальнымi палаткамi, званымi "пляндэкамi", пазатыкалi ўсе дзiркi й шчэлкi зь пярэдняга боку, каб не прадзьмуваў вецер, а ў сярэдзiне ўладзiлi ненайгоршы мярлог. Тут-жа збоку была й кухня, якую Сымон даглядаў, а Вiктар тое-сёе памагаў. Кухар Вальтэр - гэта сярэдняга веку карлаваты немец, якi, як сам хвалiўся, перад вайной працаваў дзесь у рэстаране. Мо ён i не працаваў у нiякiм рэстаране, бо, каб зварыць якую вайсковую гарохавую зупу, ня трэба было шмат умець, але-ж калi кухар Вальтэр гаварыў сваiм жаўнерам, што некалi працаваў у рэстаране, дык тады й няўдалая зупа навет лепш смакавала, бо Вальтэр як-нiяк быў прафэсiянальным кухарам, што дадавала смаку ...»