|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Шматлiкiя былыя менскiя кадэты, уцалеўшы ў апошняй фазе вайны, падалi ўсё-ткi заяўкi на курсы й пасьля пасьпяхова iх пакончылi. Другая рота 21-га батальёну - фактычна падафiцэрская школа - праходзiла навуку прысьпешаным тэмпам. Выглядала, што на фронце патрабавалiся людзi й што вучнi недарма елi белы хлеб. Вестка аб сканчэньнi шкаленьня прыйшла ў канцы лютага. Камандзер роты, лейтанант Олесь, ранiцою пасьля сьнеданьня сабраў людзей у прасторнай сьвятлiцы школы i, прыняўшы рапарт, пачаў гаварыць да вучняў: - Сабраў я вас, хлопцы, дзеля таго, каб паведамiць, што сяньня нам, на вялiкi жаль, прыйдзецца разысьцiся. Хачу таксама ў кароткiх словах закрануць i нашу палiтычную сытуацыю. Няма чаго хаваць, што палажэньне наша сягоньня крытычнае. Вы самi гэта ведаеце. Iнфармую вас згодна з загадам вышэйшых кiраўнiкоў армii. Палажэньне наша проста трагiчнае. Гэта не значыць, што мусiм апускаць унiз галовы. Былi ў нашай гiсторыi цяжэйшыя моманты, й мы ператрывалi, дзякуючы гэраiзму нашага народу. Ператрываем i гэты. Дый ня толькi ператрываем, але й дасягнем намечанае мэты ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|