|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Час мараў i падрыхтовак да маршаў "гэгэн Энгельлянд" даўно мiнуў. Сяньня жаўнер з таго-ж "Энгэльлянд" глыбокiмi клiнамi ўрэзаўся ў Нармандыю, часьценька ўжываючы тактыку колiшняга слаўнага нямецкага, што такiя цяжкiя прынёс яму страты, Дункiрку. * Мы iдзем на Англiю. Ад'езд меў адбыцца дзесь каля поўначы. Канюхi ўзялiся ладаваць хурманкi й коней. Наблiжалася дзевятая... VII Раптам... Але якiм-жа нiкчэмным будзе само слова "раптам", калi яго тут ужыць пры апiсан;нi таго, што здарылася. Раптам разарвалася неба... Не. I так нядобра. Цяжка было сказаць, што здарылася перш, а што пасьля. Ясна было адно. На цэлай станцыi стала так прарэзлiва вiдна, што нельга было адразу адкрыць зьнеспадзеўку асьлепленыя вочы й разгледзецца. Але цi быў i час, каб разглядацца. Здавалася, што бязьмежнае неба ў адну й тую самую часiну павесiла не толькi над станцыяй, ня толькi над местам, але над цэлым навакольным прасторам незьлiчоныя мiльёны лямпаў. Пад нагамi можна было-б знайсьцi найменшую iголачку, найдрабнейшае зярнятка. Нябёсныя высi напоўнiлiся адным суцэльным, густым, выючым гукам, што сеяў найглыбейшую панiку ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|