|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Абедзьве пляшкi пайшлi па руках. Кожны, не шкадуючы, стараўся добра пацягнуць. - Давай-жа мне, а то ўсё вып'еш! - адбiраў наступны. - То як-жа там з партфэлямi? - пытаўся Скронскi. - Няхай сабе то й жарт, - заўважыў Чарнецкi, - але як беларускi народ будзе нас паiць, дык, можа, й нашы суседзкiя дачыненьнi ўнармалiзуюцца. -Ясна, абы пабольш вiна й водкi. Усе дружна засьмяялiся. - Дык вось што да мiнiстраў цяпер, панове, - прадаўжаў Дзежка, - Самароба назначаю мiнiстрам гандлю, Яронскага - вайны. Сымон Спарыш будзе ў мяне мiнiстрам юстыцыi - надта-ж паважная й вялiкая ў яго галава. Кацялок, панове, у яго варыць, што называецца. На мiнiстра юстыцыi падходзiць. Згода, панове? - Згода, брава! - памог Скронскi. - Лабуна... чакайце, што-ж тут даць Лабуну? - Дай яму гаспадарку, - прапанаваў Чарнецкi. - Куды ён. Гаспадар зь яго нiякi. Беларусь галадаць будзе, - жартаваў Дзежка. - Вы-ж не забывайцеся, што й вам, палякам, харчы прадаваць будзем, бо ў вас-жа на тых голых мазурах нiчога надта не расьце. Не, мусiць. На мiнiстра гаспадаркi я каго iншага знайду, а цяпер мушу Лабуна партфелем забяспечыць. - Дай яму вонкавыя справы. - Дай яму партфель хамскае асьветы ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|