|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Мiралюбны сялянскi народ наш вякамi араў свае гонi й сачыў, як ягонае дабро падарожнiчала на ўсход i на захад, а сам жыў у заўсёднай нястачы. Мы ганарымся ня тым, што ўпалi i вось ужо пару вякоў у чужым ярме стогнем, а лiхi вецер разганяе-растрасае нас па прасторах сусьветных, але тым, што сьмела назвацца можам сваiм нацыянальным iмем i проста глянуць у вочы кожнаму, бо не належым да нацыянальных разбойнiкаў i афэрыстаў. Народ наш, у той навет слаўны далёкi час, калi меў сiлу й магутнасьць, калi межы ягоныя сягалi ад Балцкага да Чорнага мора, не падымаў рук на слабейшых i агрэсiяй не сягаў на чужое. Сталь ужываў на нарогi для плугоў i iншыя прылады, што прадуктавалi дабро, а ў школах нашых ня вучылi нянавiсьцi да блiжняга так, як у суседзкiх, але дбайна ахоўвалi прамень сьвятла, што зырка разганяў найглыбейшыя цемры невуцтва й нясьведамасьцi. Краiна наша славiлася тымi людзьмi, што ня толькi здабылi першыя дасягненьнi ў галiне асьветы дома, але й несьлi зьнiч веды ў суседнiя дзяржавы. Майстры нашы й скульптары будавалi сьвятынi, каб славiць Бога, школы й дамы для людзей, а не вастрылi зброi, каб пашыраць гвалт i разбой, якi нiколi ня меў асноваў у характары беларуса ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|