|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Хшаноўскi не хадзiў на танцы. Затое шмат часу трацiў на пiсаньне пiсьмаў нейкай Марысьцы, што пакiнуў у Францыi i якую нярэдка ў апавяданьнях сябрам маляваў быццам нябеснага анёла. Якое то было "золатца" i што за прыгожая "красачка" паводле Хшаноўскага! Няхай хаваюцца перад ёю ня толькi ўсе разам узятыя Рафаэлевы мадонны, але й сама незраўнаная ў харастве Вэнэра. У дэталёвым маляваньнi Марыськi Хшаноўскi насамперш затрымоўваўся на апiсаньнi ножак, якiя, паводле яго, быццам сам Творца ўласнай рукою вытачыў i ўдасканалiў на зайздрасьць усiм iншым. Далей немалую ўвагу прысьвячаў гнуткаму й прывабнаму стану, не забываўся падчыркнуць вынятковыя "грудцы" i ўжо аж пад канец адтвараў у памяцi "боскiя" вусенкi, анёльскi выраз твару, глыбiню вачэй i пушыстыя. напоеныя водарам францускай парфумы валасы. Насалоджваўся ўспамiнамi, як любiў насычаць цалункамi кончыкi Марысьчыных вушэй ды марыў аб наступнай сустрэчы. Сапраўды, слухаючы Хшаноўскага, не маглi яму не пазайздросьцiць, што здабыў сэрца найпрыгажэйшай на сьвеце жанчыны ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|