|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Давялося пагадзiцца й прывыкаць да нявыгаднага месца. Навет пакрысе пачалi забывацца аб тым капрызным днi, што дажджом i зольлю так уеўся кожнаму ў косьцi. III На Каляды й Новы год усе, што жадалi, маглi атрымаць дзесяцiдзённы водпуск. Тыя, што не хацелi, маглi заставацца амаль беспрацоўнымi пры бараках, бо нармальных школьных заняткаў ня было. Бальшыня скарыстала з нагоды i, атрымаўшы бясплатныя чыгуначныя бiлеты, па якiх можна было ехаць хаця-б на другi канец Ангельшчыны, расплылася па абтоку. На вялiкi жаль, нiкому не дазвалялi ехаць на кантынэнт, i дзеля таго наш асноўны гэрой быў крыху расчараваны, што нельга наведаць сваiх сваякоў у Нямеччыне, аб якiх ужо пасьпеў прыпадкам даведацца. - Ну як, Сымон, куды едзеш? - пытаўся Спарыша Дэмарчык. - Хто-ж яго ведае, фактычна няма куды. - Давай, братка, са мной. Я табе пакажу цяпер сьвет. - Можа, да тваёй Бэты? - Вось, братка, ты i ўгадаў. Ды ня толькi да Бэты, але перш i да Мэр заскочымся. - Гэта дзе, значыцца? - У Шэфiлдзе. - Дык нам толькi таго й адпачынку, што езьдзiць цэлы час будзем. - Эх, братка, каб ты ведаў, што гэта за дзяўчаткi, дык ты б зь нецярплiвасьцi ня мог уседзець, каб iх хутчэй пабачыць. - Дык я-ж i бачу, што ты зь нецярплiвасьцi ледзь-ледзь дачакацца таго ад'езду можаш. - Братка, ты - мудры Саламон ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|