|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У нядзелю днём давялося нашым хлапцам блiжэй пазнаёмiцца з французамi. Побач чыгункi з правага боку працякала невялiкая плыткая рэчка. Дзень быў спякотны й парны. Шмат хто пайшоў купацца. Каля паўдня пазыходзiлася шмат французаў, старых i маладых, хлапцоў i дзяўчат. Хоць нiхто ня ведаў мовы, там-сям бачныя былi ўсьмешкi, размахваньне рук, пры дапамозе якiх тлумачылася тое, чаго ня змог язык. Кiнулася новапрыехаўшым у вочы й сьмеласьць дзяўчат. Дзе-б вы бачылi ў Беларусi, каб узрослыя дзяўчаты так вось проста бязь нiякага сораму прыходзiлi туды, дзе купалiся жаўнеры? А тут-жа во былi побач, усялякiх выглядаў i ростаў. Што-ж, калi языка ня было. Навет i самы галоўны флiртаўнiк Кастусь Дзежка стаяў бязрадным. БЭЗАНСОН - ВАЛЬДАГОН I Раньнiмi гадзiнамi 28 жнiўня 1944 году жыхары францускага гораду Бэзансон, што ляжыць на паўночна-заходнiх сьхiлах Альпаў, зь вялiкiм зацiкаўленьнем прыглядалiся да даўгой калёны войск, што, пакiнуўшы чыгуначную станцыю, пасоўвалася вулiцамi ва ўсходнiм кiрунку. Жыхары Бэзансону бачылi вайсковыя мундзiры, пэўна-ж, ня першы раз, i сам факт таго, што ў горадзе зьявiлася новае войска, ня спрычынiўся-б да вялiкага зацiкаўленьня iм ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|