|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Цяжкi i нявыносны, сумны й няволячы жаўнерскi быт у бязьдзейнасьцi. У некалi здысцыплiнаваныя й дасканала вышкаленыя шэрагi вояў прыносiць ён упадак дысцыплiны, маральны расклад, зьнеахвочаньне, безнаазейнасьць, мiзэрнасьць i абыякавасьць. Жаўнерам можа быць адно чалавек чыну, працы, вечна нястомнага й дзейнага духу, чалавек энэргii й руху. Пакiнь жаўнера самога сабе на нейкi час, не дай яму заданьняў, працы й занядбай дысцыплiну, дазволь на пэўныя ўплывы, i ён перастане быць жаўнерам. Колькi месяцаў пераходнага арганiзацыйнага часу, калi шмат яшчэ было няпэўнага й нявыясненага, калi нейкiя рамесьнiцкiя курсы цi праца - рэдкая зьявiшча, а дысцыплiна амаль цалкам занядбаная, зрабiла жахлiвы ўплыў на польскую армiю, прывезеную з кантынэнту ў Ангельшчыну ў 1946-1947 годзе. Найбольш дэструктыўным дзейнiкам была няпэўная будучыня гэтых людзей. Разам зь першымi паваеннымi мiжнароднымi канфэрэнцыямi, разам з акупацыяй Беларусi, Украiны й Польшчы бальшавiкамi й замацаваньнем там камунiстычнае ўлады разьвеялiся шматлiкiя пляны й надзеi гэтых людзей ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|