|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Пад восень 1943 году Радыёнаў праводзiў "аперацыi" дзесьцi ў раёне Докшыц i Бягомля. Гэтыя "аперацыi" закончылiся неспадзяваным для немцаў, але даўно прадказаным мясцовым жыхарствам вынiкам: Радыёнаў са сваёй "армiяй" перайшоў на бок партызанаў. Каб-жа давесьцi сваю адданасьць савецкай радзiме й часова здраджанаму "вождю" - напаў на нямецкi гарнiзон на станцыi Каралеўшчына й зьнiшчыў яго. Гэта яму лёгка ўдалося, бо калi прыбыў у Каралеўшчыну, немцы яшчэ зусiм ня ведалi аб паразуменьнi з партызанамi. Пасьля гэтага "радыёнаўцы", баючыся помсты немцаў, глыбака зашылiся ў лясы й балоты ў вярхоўi Бярэзiны. З гэтай зьмены фронту нашы людзi й скарысталi ды паўцякалi дамоў. Немцы, зразумела, нiчога да iх ня мелi, бо чулiся цяпер самi вiнаватымi, што раней дазвалялi, а, прынамсi, удавалi, што ня бачылi нi радыёнаўскiх "мабiлiзацыяў", нi ягоных ганебных учынкаў". Да прыведзеных успамiнаў Галубiцкага варта дадаць, што нямецкiм гарнiзонам станцыi Каралеўшчына, якую "радыёнаўцы" часткова зьнiшчылi й абрабавалi 17 жнiвеня 1943 году, былi чыгуначныя працаўнiкi арганiзацыi Тодта, людзi ў сваёй бальшынi старыя й небаяздольныя ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|