|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Яно-то й самае цяжкое. Для нас якая з таго карысьць, што палякi сяньня, стараючыся адваяваць дзяржаву, адначасна ўжо руйнуюць i ейныя асновы? Ад таго часу, калi лёс спалучыў шляхi беларускай дзяржавы з польскай, наша нацыянальная зорка перастала ясна свяцiць, а цяпер амаль зусiм зьнiкла. Толькi маскалi на тым скарысталi. Польскiм панком варта было-б зрабiць парадак у сваiм катушку, пакуль у чужы пхацца. Нiколi нiкому ня прынесьлi яны дабрабыту. А цяпер, дзякуючы сваёй палiтычнай недасьпеласьцi, самi лятуць у бездань i iншых за сабой цягнуць! - Нам трэба зь iмi мець як найменш супольнага. Як ты кажаш, будуць цягнуць нас за сабою ў бездань. - Гэта ўсё справы будучынi. Цяпер вось трэба неяк ператрываць, асьцерагацца, каб панскiя "псы" цябе ня ўкусiлi. Можа, варта вучыцца на iхных памылках. Гэта цi ня будзе найбольшая карысьць для нас у польскай армii. Прыйдзе канец вайны, й хто ведае, як будзе сьвет выглядаць. Але што-б нi сталася, тое, што навучыўся, - тваiм будзе, а для нашай Бацькаўшчыны патрэбныя спрактыкаваныя людзi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|