|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Хутка наядалiся каровы Жарноўскiх (было заўсёды пару дзесятак), i пастушок заганяў iх апаўднi ўлетку ў вялiкую загарадзь каля хлявоў на добрых пару гадзiн. Iнакш было з Сымонам. Папробуй адно - заганi, дастанеш ад бацькi там, дзе балiць. Дарма што каровы на папары пацелi й ледзь маглi ад рою аваднёў сяк-так адбаранiцца. Бацька наказваў хлопчыку, каб трымаў як найдаўжэй: мо дзе якую лiшнюю травiну знойдуць. Адно напаiць дамоў ганяць даводзiлася. Мацi часьценька й даiла ўдзень на полi, хоць i малака таго было як кот наплакаў. Даiлi-ж аж тры разы, каб хоць лiшнюю кропельку выцiснуць. Адкуль-жа малако, калi не ставала пашы? У Жарноўскiх дастатку было - хоць адбаўляй: i кароў, i коней, i сьвiней, i ўсякiх свойскiх птушак, а зямлi - мусiць, гактараў за сотню ды самай ураджайнай. Ня дзiва, што маглi пастуха за шэсьць пудоў жыта ды пару ботаў на лета наймаць цi жнеек цэлымi дзесяткамi... У час жнiва на вузкiх сялянскiх навакольных палосках тырчалi жаночыя хусткi-адзiночкi, а ў асаднiкаў - цэлая грамада ў распачатым хвасьце кiшэла ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|