|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Нiдзе й нiколi ў сваiм жыцьцi ня бачыў Сымон столькi моладзi на танцах. Аркестра была надзвычайная - адна й другая складалiся з шасьцi музыкаў, што гралi наперамену. Былi рэдкiя й невялiкiя перапынкi. Гралi ня толькi найбольш папулярныя ў Ангельшчыне ў той час факстроты й хуткi "джайв", але й вальсы ды танга. - Глянь, рыцар, якiя магчымасьцi выбару. Бачыў ты калi гэтулькi прыгожых дзяўчат у адным месцы? - таўхануў Сымона Дэмарчык. Сымон толькi пакiваў са зьдзiўленьня галавой. Танцаваць ён ужо наламаўся й стараўся забаўляць Нэлi, як мог. Тая-ж, напарфумаваная й напудраваная, выдавалася яму ў млявым прыцемленым сьвятле зусiм прыгожай. З гутаркай было неяк цяжкавата; першае, што Сымонаў язык быў даволi абмежаваны недахопам чужых словаў, а другое, што сама Нэлi ня вельмi была гаваркая. Выдавалася Сымону навет крышку нуднай. Нiчога-ж няма горшага, калi кавалер, дзякуючы пэўным абставiнам, змушаны праводзiць час не ў самiм сабой выбраным таварыстве, ды калi ў дачыненьнях з жанчынай перашкаджае чужая мова й адсутнасьць супольных тэмаў ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|