|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Людзi, як ценi, снавалi па гарачай станцыi. Лянiва цягнулiся адна за адной гадзiны, й быццам не хацела нiколi скончыцца жудасная ноч. IX З нашай чацьвёркi найбольш пацярпеў Камовiч. Выцягнулi яго з-пад вагону ледзьве прытомнага. Увесь левы бок галавы, шыя й плячо былi апаленыя. Бядак стагнаў i енчыў. - Гэй вы, абiбокi! - клiкаў Кастусь сваiх сяброў. - Ану памажыце мне яго выцягнуць. Камовiч быў перанесены воддаль ад вагню ў групу iншых параненых i аддадзены пад апеку санiтару. Хтосьцi даў яму глыток вады, хлапец адкрыў вочы й пачаў стагнаць. Было ўжо над ранкам. - Хадзем, давайце паглядзiм, там нешта цiкавае адбываецца наперадзе, запрапанаваў Вiктар. Крокаў трыста ў заходнi бок станцыi чуваць былi час ад часу нейкiя выбухi. Хлопцы туды й накiравалiся. Пры вагоне, што там-сям капцiў сiнявым дымам, аблiзваны маленькiмi чырвонымi язычкамi, сабралася купка жаўнераў. Былi тут пераважна немцы ды колькi чорных унiформаў са Школы БКА. Вагон быў паўнюсенькi, наладаваны скрынямi зь нямецкiм каньяком. Алькаголь, добра прыгрэты, часьценька выбухаў i сiнiм полымем разлiваўся ды сьцякаў на белы жвiр пад вагонам ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|