|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Сымон з трыма iншымi трапiў на мост, адлеглы мо на паўкiлямэтра ад першага абарончага пункта. Канал бег паралельна да ракi Сэньё. Усе рэчкi, якiя да гэтага часу давялося бачыць Сымону, былi з абодвух бакоў абложаны высокiмi, мо на мэтраў шэсьць вышынi, процiпаводнымi насыпамi. Немцы, быццам тыя краты, павыкопвалi ў iх цэлыя лабiрынты акопаў i бункераў. Мелi адтуль добры нагляд над суседняй раўнiнай. Пры мосьце стаяла ангельская шасьцiфунтавая супрацьтанкавая гармата. Побач былi руiны мураванкi з падзiраўленымi снарадамi сьценамi й згарэлай страхой. У ёй кватаравалi брытанскiя артылерысты. Новапрыбылыя са зьвязу "кар'ераў" людзi двойкамi трымалi варту пры мосьце. "Кар'ер" свой i рэчы пакiнулi ў адлеглай на мэтраў дзьвесьце направа ад моста фэрме. Сымон зьдзiвiўся, убачыўшы на хутары цывiльных. Як выглядала, яны зусiм нармальна жылi, хоць мо ня зусiм нармальна гаспадарылi. Беручы пад увагу, што рака Сэньё й нямецкiя перадавыя пазiцыi былi адлеглымi не далей як на паўкiлямэтра, трэба было дзiвiцца сьмеласьцi iтальянцаў ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|