|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Апаўднi павольным крокам зьвяз iшоў дадому польнай дарогаю. Турн трымаўся ззаду калёны. Па абодвух баках дарогi стаяла буйнае, спелае, нязжатае жыта. Некаторыя цяжкiя каласы навiсалi, пахiлiўшыся, над дарогаю. Адзiн з кадэтаў, выцягнуўшы руку, скубануў пару поўных жытнiх каласоў. Ён цярушыў iх у руцэ й рассыпаў зерне па дарозе Гэтак часта, бывае падсьведама, па прывычцы, робiць дбайлiвы гаспадар-селянiн, каб прыгледзецца й палюбавацца сьпелым зярняткам жыта. Турн гэта заўважыў. - Наlt!* - гаркнуў ён. * Стой! (ням.) - Rechts um!* - скамандаваў. * Направа! (ням.) Усё павярнулася направа i ўпiлося зьдзiўленымi вачмi ў немца. Той падбег да рэкрута, што трымаў яшчэ ў руцэ колькi зярнят. Быў злосны й зачырванелы, як бурак. - Што ты робiш, чалавеча?! - пачаў раўцi на зьбянтэжанага юнака. - Ты iдзеш па дарозе, рвеш каласкi й рассыпаеш зярняткi. А цi ведаеш ты, што нямецкi жаўнер на фронце галадуе? Ты свiньня! Цябе, мусiць, наўчыць трэба! Ён хапiў хлапца за руку й павярнуў фронтам да калёны. - Глядзеце ўсе! Глядзеце ўважна! Гэты чалавек нiшчыць нямецкае дабро, нiшчыць хлеб! Дзьве постацi перад фронтам калёны выглядалi надта камiчна: адзiн у сваёй раптоўнай злосьцi, другi - у зьбянтэжанасьцi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|