|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Гэта рабiлася кожны вечар перад ночным адпачынкам. Калi чалавек праспаў ноч на сваiх портках, дык ранiцай былi яны зусiм нядрэнна выпрасаваныя, хоць, вядома, не такiмi, як можна было зрабiць пры дапамозе праса. Але на буднi дзень i такога прасаваньня было даволi. Калi Юры купляў паперу й канверты для карэспандэнцыi, абавязкова выбiраў найгоршае й самае таннае. Няважна да каго пiсаў - да "прынцаў" цi звычайных сьмяротных - карыстаўся тымi самымi, найбольш таннымi пiсьмовымi матэрыяламi. Найбольшую ўвагу зьвяртаў Юры на сваё здароўе. У Ангельшчыне, пры капрызнай i дажджлiвай пагодзе, шчасьлiвы той, чый арганiзм адпорны на звычайны катар i прастуду. "Прынц" да такiх не належаў. Часта сябры бачылi Юрыя з нейкiмi кроплямi ад прастуды ў руцэ, а яшчэ часьцей - з пластыкавай ампулкай, у сярэдзiне якой, быццам той тонкi алавiк, сядзеў медыцынскi сродак супраць прастуды. У канцы ампулкi была маленькая дзiрачка. Яна ўкладалася ў нос i моцна цягнулася ў сябе для прачышчэньня насавых каналаў. Цiкава было сачыць, як Юры сваiм доўгiм i тонкiм пальцам прыцiсьне адзiн бок носу, а ў другую дзiрку ўложыць ампулку ды колькi разоў з вялiкiм смакам пацягне носам, навет аж зморшчыцца часам ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|