|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Немцы адсунулi ад камандаваньня часьцямi ў батальёне ўсiх беларускiх афiцэраў, даўшы iм вольную руку iсьцi, куды хочуць. Атрымаўшы чыгуначныя бiлеты, шмат паехала ў Бэрлiн, дзе пасьля ўлучылася ў беларускае войска, што канцэнтравалася на Лiхтэнэрштрасэ. Некаторыя працавалi пры пабудове вакопаў i чыгунак. Жаўнеры Беларускага Спэцыяльнага Батальёну, пазбаўленыя сваiх афiцэраў, былi пасьля прыдзеленыя немцамi ў iншыя адзьдзелы. Акрамя Мохарта й Дразда ў нямецкiя рукi трапiла й колькi iншых "дэзэртыраў", мiж iмi падафiцэраў i радавых, зь якiмi гiтлераўцы й распраўлялiся на месцы. БЕЛАРУСКАЯ КРАЁВАЯ АБАРОНА Вялiкiя няўдачы на Ўсходнiм фронце ды ўзмацненьне актыўнасьцi бальшавiцкiх партызанаў у акупаваных раёнах Беларусi прымусiлi немцаў грунтоўна пераацанiць сытуацыю. Для ўтрыманьня шляхоў сувязi мiж Райхам i ўсходнiм фронтам, а таксама для кантролi пазафрантавых абшараў трэба было новых мiлiтарных сiлаў. Немцы вычарпалi ўдома людзкiя запасы, дарма што ўжо паклiкалi на службу самыя старэйшыя й малодшыя гадавiкi. Сытуацыя была крытычная ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|