|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)По правде сказавши, товарищ ты мой, Твоя ухажерка гуляет со мной. Не жаль мне кареты, не жаль мне коня, Но жалко девчонки - она молода. Карету я справлю, коня я куплю Такой ухажерки нигде не найду..." Зь iншых, часьцей ужываных, трэба прыгадаць "Скакал казак через долину", што Бог ведае ад якiх казакоў узяла пачатак. Пару разоў прабавалi нашы юнакi з былой школы БКА зацягнуць "Першы зьвяз" i "Iдуць жаўнеры беларусы", але нiчога не атрымалася. Былыя палiцаi й чырвонаармейцы не маглi ведаць патрыятычных беларускiх песьняў, ды яны пераважна й сьпявалiся без напеваў, не так, як расейскiя. Зараз пры ўваходзе ў вабоз ад галоўнай шашы з правага боку быў бункер. Пабудаваны ён быў з доўгiх круглякоў, ды зьверху й з бакоў абложаны зямлёю. У iм - двое дзьвярэй ды колькi шчылiнаў навокал. Далей, па правым баку, стаяў даволi вялiкi трысьцен. Там мясьцiлiся два кухонныя катлы, у адным варылi каву, у iншым - зупу. Варыцца, бывае, тая зупа на абед, а смурод ад канiны разносiцца ветрам па ўсёй ваколiцы. - Што сягоньня будзе на абед? - спытае адзiн другога. - Што-ж у цябе, братка, нос не ў парадку? Конская галёнка, брат, будзе. - Наядзёмся канiны i - ух! Iржаць будзем, як жарэбчыкi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|