|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Перад трыбунай рота затрымалася, й афiцэр, здаўшы Готбэргу рапарт, загадаў маршыраваць далей. Наступнай iшла Школа Камандзераў Беларускай Краёвай Абароны, а за ёю iншыя адзьдзелы БКА. Школа, апранутая ў чорную вопратку, з Пагонямi на шапках, яўна вырозьнiвалася сярод усяго iншага войска. Той, хто прыглядаўся гэным двум сотням васемнаццацiгадовых юнакоў, мог-бы мець уражаньне, што нехта павыбiраў iх з цэлай Беларусi, дапасоўваючы да нейкай агульнай, прынятай i вызначанай меркi. Усё гэта бадзёрае, румянае, здаровае, упэўненае - рабiла на гледачоў надзвычайна добрае ўражаньне. Бадзёры роўны крок i раўнамерны тахт выклiкалi доўгiя воплескi мянчан, што прыглядалiся з абодвых бакоў вулiцы. Камандзер школы капiтан Ласкутовiч, што вёў калёну, падыходзячы да трыбуны, скамандаваў "зрок направа" i... "стой!". Адно гэнае "стой" выйшла зусiм слабенькае, пачутае толькi пярэдняй часткай калёны. Калi фронт затрымаўся, як было загадана, як быццам адзiн чалавек, то заднiя, не пачуўшы каманды, ледзь змаглi ў час спынiцца як папала, каб ня ўзьбiцца пярэднiм на пяты ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|