|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Ад вас залежыць лёс сем'яў i вашых сяброў. Або вы сваймi паводзiнамi загонiце iх у магiлу, або давядзеце, што вы можаце быць жаўнерамi. Дык дайце мне слова, што будзеце на сто працэнтаў выконваць усе загады, каб дасягнуць нашу мэту. Ну што, даяце? - Даём! - крыкнула часьць сабраных. - Ну, паглядзiм, - закончыў пагрозлiва маёр. - Крычаць вы таксама ўмееце, я гэта ведаю. У голасе Мураўёва ня чулася хвальшывае ноты. Здавалася, што гаварыў шчыра й сам верыў у тое, што казаў. Адно ў тым жаўнерскiм адказе "даём" чулася нотка няпэўнасьцi, хiстаньня. Што-ж мелi рабiць? Iзноў вунь пазганялi, спрабуюць нанава ляпiць новае цi ўжо надта-ж старое, майстраваць нешта ў iмя няведама чаго. Трэба-ж неяк усё гэта перажыць. А там? Далей мо праясьнiцца, будзе вiдаць. II Было прыгожае верасеньскае надвячор'е. Стаяла залатая пагода. Вяла ападалi на зямлю першыя пажаўцелыя лiсткi дрэваў, ледзь-ледзь варушыў чубамi дрэваў i кустоў навакольнага лесу вецер. Каля пятай гадзiны васемнаццаць чалавек, у тым лiку й Сымон Спарыш, рыхтавалiся трымаць варту ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|