|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Жыхары - або там-жа жыўцом паленыя, або страляныя - не жадалi браць удзел у чужой для iх вайне двух тытанаў. Хiба-ж iхняя вiна палягала ў тым, што ня сумелi ў час абаранiцца... Маладому Сымону ў галаве не мясьцiлася, што цывiлiзаваны чалавек можа перайсьцi ўсе межы дзiкасьцi й быць рухавiком такога ўсеагульнага гвалту купацца ў крывi, засьцiлаць касьцьмi нявiнных мiльёнаў прасторы сьвету й пры гэтым яшчэ сьпяваць гiмны й оды вялiкiм i малым катам. Гэта звярыная крайнасьць людзкой натуры да глыбiнi скаланула й зрушыла нясьмелыя яшчэ погляды юнака, паставiла перад iм цэлы сьцяг пытаньняў, на якiя нельга было знайсьцi гатовых адказаў. "Чалавека, што забiвае, называюць зьверам, - думаў юнак, - але-ж зьвер, калi ён забiвае, то ня без патрэбы. Найчасьцей спажывае здабычу, пасьля адпачывае й не мае патрэбы зьнiшчаць iншых дзеля самога толькi зьнiшчэньня. Iнакш кажучы, зьвер робiць толькi бiялагiчную функцыю, забiвае для ўтрыманьня пры жыцьцi свайго арганiзма, робiць тое, да чаго паклiканы ў прыродзе, рэдка цi навет нiколi ня выходзiць за рамы бiялагiчных нормаў iснаваньня ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|