|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Намiнальна гэта "армiя" была пад загадамi экзыльнага польскага ўраду ў Лёндане, фактычна-ж даводзiцца сумлявацца, што ўсё тое, што яна рабiла, было згоднае зь лёнданскiмi дырэктывамi. Палякi гэтыя выявiлi надта-ж мала iнiцыятывы, вынаходлiвасьцi й адвагi ў змаганьнi зь немцамi, затое-ж аж залiшне пiльнымi былi ў тэрарызаваньнi мясцовага непрыхiльнага беларускага насельнiцтва. У насiльным наборы людзей, здабываньнi харчоў i вопраткi паслугоўвалiся тымi самымi мэтадамi, што сталiнскiя партызаны ды маскоўскiя гэтак званыя карныя атрады. РАСЕЙЦЫ Пачынаючы з 1943 году, з волi гiтлераўска-фашыстоўскiх акупантаў, дзейнiчалi ў Беларусi дзьве асноўныя вайсковыя фармацыi расейцаў: дывiзiя Камiнскага на Бабруйшчыне й Случчыне i брыгада Радыёнава на Глыбоччыне й Лепельшчыне. Складалiся яны ў галоўным з былых ваеннапалонных Чырвонае Армii, гэта значыць з таго самага матэрыялу, што i ўласаўская г. зв. Расейская Вызвольная Армiя (РВА). Групу Радыёнава выдатна характарызуюць вачавiдцы, якiм тут i аддаём слова: "Гiль-Радыёнаў, якi ўсяляк пазьбягаў сутычак з "партызанамi", павыганяў на Лепельшчыне не зь лясоў, а са спаленых iм вёсак без малага тры тысячы беларусаў - бадай вылучна старых, калекаў i кабетаў зь дзяцьмi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|