|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Сухi ляскат "стэнаў" амэрыканскiх кароценькiх скарастрэлаў - нагадваў трэск ломаных галiнаў. Цяжар галоўнага ўдару пайшоў на Асбах i направа ад Сымона, праз вёску Гагэнбах, дзе ноччу працiўнiк здабыў мост на канале. З боку "трыццаткi" супрацiў быў зусiм слабы, амаль нiякi. Толькi на пярэднiх пазыцыях Асбаха кароткi час бражджэў "максiм", але й той хутка заглох. Працiўник хутка й глыбока ўядаўся ў грудзi "трыццаткi". Яшчэ на досьвiтку, калi хваляй пасыпалiся артылерыйскiя стрэлы, Сымон гаварыў Гвардзейчыку: - Ну, братка, цi ня ёсьць ужо гэта пачатак канца? - Так выглядае. - Няхай там што будзе - будзе, а кiшкi зноў пачынаюць марш падыгрываць. Варта было-б крышку iх заспакоiць. Гэтак памяркаваўшы, двое сяброў палезьлi ў свае сiнiя торбы, званыя хлебакамi, i памалу жавалi чорны сухi хлеб, пасьля яблыкi. Нарэшце, не спяшаючыся, закурылi, увесь час пазiраючы наперад у бок працiўнiка. Лагчына перад фронтам была пустая й спакойная. Яны ня спускалi вачэй з бочных i заднiх вакопчыкаў, зь якiх ледзь тырчалi вяршкi шлемаў ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|