|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Паляк належаў да тых, якiм можна было давяраць. Згодна з загадам нямецкiх уладаў, лекар Мiкола Шчорс ня мог пакiнуць шпiталь пад пагрозаю расстрэлу. Для ратаваньня Езавiтава трэба было шукаць iншых рук. У Шчорсавага шэфа ў гаражы стаяла аж тры аўтамабiлi. Лекар мяркаваў, што адзiн зь iх можна для такой вялiкай неабходнасьцi пазычыць, тым больш што прыгаданы шэф дзесьцi часова адсутнiчаў. Гэткiм чынам прыдбаўшы нямецкае аўта "ДКВ", давялося адно палагодзiць iншыя сьпешныя фармальнасьцi. Да iх належала перадусiм выданьне Езавiтаву (на выпадак захопу яго бальшавiкамi) фiкцыйнага дакумэнту на прозьвiшча Я-га з Гораднi. Пасьведка была выпiсаная на блянцы Беларускага Варшаўскага Камiтэту задняй датаю. Ясна, што генэрал, як i Яневiч, што быў у мундзiры лейтананта, мелi дастаткова дакументаў для немцаў. Езавiтаў быў у цывiльнай вопратцы, а свой генэральскi мундзiр трымаў у чамадане. Два беларускiя вайскавiкi селi на заднiм сядзеньнi. Паляк запусьцiў матор. Шчорс раiў iм ехаць проста на захад i нiдзе ня спыняцца. Ня трацiлi шмат часу на разьвiтаньне, бо было надта трывожна. "ДКВ" хутка згубiлася ў агульнай хвалi машын, што паўзьлi далей ад агню з усходу ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|