|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Ты думаеш, што здраджваеш сябру. - Ойча, мой ойча! - Наадварот, ты садзейнiчаеш выратаванню яго заблуднай душы. Цi ж бо не ўчынiў бы ты здрады, калi б хацеў утаiць праўду i пакiнуць грэшнiка сам-насам з яго грахамi? Цi не на тое i мы, каб дапамагаць тым, хто заблудзiўся? Дапаможамце ж пану дэ Ахеду i пану дэ Сантангелю! Дапаможам, дзякуючы табе. Бляск удзячнасцi асвятлiў стурбаваны твар дона Радрыга. - Ойча, цяжкi камень зняў ты мне з сэрца. Цi павiнен я данесцi ўсё, што ведаю, Святому трыбуналу з подпiсам? Падрэ Тарквемада мацней абапёрся на яго плячо. - Дон Радрыга, падумай, цi падпiсаўся б ты пад словамi: дыхаю, хаджу, ем, сплю? - Але ж гэта праўда. - А твае сведчаннi чым жа будуць, калi не праўдай? - О так, мой ойча! - усклiкнуў дон Радрыга. - Праўда павiнна перамагчы. - I пераможа, - сказаў вялебны айцец. - Яшчэ хвiлiнку, мой сыне. Не забудзься адзначыць, што пан дэ Ахеда ўхваляў злачынства, якое ўчынiлi на асобе вялебнага пана Пэдра д'Арбуэза. Дон Радрыга завагаўся. - Ойча вялебны, калi памяць мяне не падводзiць, ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|