Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Вулiцы ягоныя брудныя й пыльныя. Па асфальтах бражджаць i стогнуць вялiкiя зялёна-шэрыя грузавiкi. Дзесьцi далёка на поўначы шалее бесьперапыннае змаганьне. Тут-жа адно цягнецца тоўстая нiтка, што вядзе да гэтага клубка агню й смерцi. Па ёй плывуць сокi, што стала ўзмацняюць i папаўняюць неабходнымi калёрыямi ўсе клетачкi вялiкага арганiзму ваеннае машыны. Побач гэтай нiткi таўчэцца самая бедная, абадраная й звычайна зладзейская гарадзкая Нэапалiтанская галеча. Прагнымi вачыма сочыць, цi дзе няма якое прорвы, цi не пацячэ набок, каб накiнуцца, нарабаваць. А калi само дзе не пацячэ, то й дзiрку пастарацца зрабiць, дапамагчы, абы нажыцца. Вялiкая каляна "палякаў", выладаваўшыся ў порце, паўзе ў кiрунку чыгуначнай станцыi. Зацiкаўленая публiка затрымлiваецца на тратуарах i стараецца ўгадаць, што гэта за яны такiя ў нямецкай вайсковай вопратцы. Вока шукае й не знаходзiць канвойных. Наперадзе калёну вядуць два польскiя афiцэры ў ангельскiх апранахах. Загадка разьвязана. Гэта палякi, што ваявалi за Гiтлера, а цяпер, мусiць, цi ня будуць ужо памагаць ангельцам ...»