|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Адно калi йшла гаворка пра тую пiсьменьнiкаву заўвагу адносна немцаў, дык Сымон дабачваўся там i нечага iншага. Будучы ў Прусii, заўважыў ненармальную нямецкую скупасьць. Адна рэч, калi казаць пра нямецкую скупасьць у дачыненьнi да чужых, але-ж яна, скупасьць гэтая, не абмяжоўвалася толькi чужымi, абымаючы ўсiх - у тым лiку й сваiх нямецкiх жаўнераў. Нiколi, прыкладна, не давялося Сымону бачыць, каб нейкi нямецкi баўэр пачаставаў цi хаця-б даў што-небудзь свайму нямецкаму жаўнеру. Тут вайсковыя не хадзiлi так па вёсках, жабруючы й просячы: "Матка, яйка, матка, шпэк", як гэта рабiлi ў Беларусi. Праўда, былi розныя гiтлераўскiя строгiя правы аб падатках, усё ў кожнага баўэра было праверана й падлiчана - i жывёла, i маёмасьць, i цэлы дабытак. Але-ж тое было i ў Беларусi, куды ў большай меры экспляатаванае акупантам. Як ужо тыя акупанты нi душылi бедных беларускiх сялян, якiм ужо не ставала самiм не толькi хлеба, а часамi й бульбы. У найцяжэйшыя ваенныя часы беларусам нiяк нельга было раўняцда да прускiх баўэраў. I зноў у Сымонавай памяцi ўваскрасала доўгая, здавалася, бясконцая, худая, абарваная калёна шкiлетаў палонных з Чырвонае Армii ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|