|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Дарагiя дываны на падлозе, старажытныя муры расквечаны каляровымi мазаiкамi, нiзкi i шырокi ложак займаў, як на злосць добрым звычаям, занадта шмат месца, а насупраць камiна сафа, засланая ўзорыстым палатном, уся ў мяккiх падушках, паўколам акружала iнкруставаны стол. Усход адчуваўся нават у паветры, насычаным пахам ружовага алею. На стале стаяў прыгатаваны госцю посiлак: трохi халоднага мяса, хлеб i садавiна. Дон Ларэнца адсунуў ежу, пацягнуўся па вiно. Яно было салодкае, пахучае i вельмi моцнае. Але не дало таго, чаго ён хацеў. Пасля некалькiх кубкаў яму стала яшчэ цяжэй на сэрцы, i думкi, ад якiх ён хацеў уцячы, пачалi няўмольна даймаць яго. Навокал панавала цiшыня, бляск агню, якi мiгацеў на пастаўленай каля камiна зброi, здаваўся адзiнай адзнакай жыцця. Замак, хоць было яшчэ не надта позна, здавалася, увесь забыўся ў глыбокiм сне. Пан дэ Лара ўвайшоў так цiха, што дон Ларэнца толькi тады павярнуў ад агню твар, калi ў бляску перад сабой разгледзеў цень чалавечай постацi. Убачыўшы пана дэ Лару, якi стаяў непадалёк, падхапiўся надта паспешна i раптоўна ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|