|
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)Цi адказаў хто-небудзь больш ветлiва гэтаму гардзею? А ты, о Заратустра, прайшоў мiма i сказаў: "Не! Не! Тры разы не!" Ты асцерагаў ад гэтай аблуды, ты першы асцярог ад спагады - вядома, не ўсiх, але ж сябе i тых, хто роднасны табе. Ты саромеешся сораму таго вялiкага пакутнiка; i сапраўды, калi ты кажаш: "Ад спагады сунецца на людзей вялiкая хмара, сцеражыся!" - калi ты павучаеш: "Усе стваральнiкi не маюць жалю, любая любоў вышэйшая за спагаду": тады думаю я - як добра вывучыў Заратустра ўсе прыкметы буры! Але i сам ты - сцеражыся сваёй спагады! Бо многiя ўжо ў дарозе да цябе, многа спрагненых, роспачных, скалелых. Сцеражыся ж i мяне. Ты разгадаў найлепшую маю - i разам з тым найгоршую загадку маю, - ты разгадаў мяне самога i тое, што ўчынiў я. Я ведаю, якая сякера можа цябе спусцiць. Але Ён - не павiнен быў памерцi: сваiм ўсёвiдушчым вокам бачыў Ён усе глыбiнi i асновы чалавека, усю яго схаваную ганьбу i брыдоту Спагада ягоная не ведала сораму: Ён пранiкаў у сама брудныя мае закануркi. Ён павiнен быў памерцi - той, хто быў такi цiкаўны, настырны i так ахвотна спагадаў. Ён увесь час бачыў мяне: i я захацеў адпомсцiць такому сведку - або не жыць самому ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|